Сёння ў Мінску абмеркавалі праблемы і перспектывы развіцця індустрыі спа-паслуг

10 июля 2013

Сто экспертаў з Расіі і Беларусі прынялі ўдзел ў канферэнцыі. Спецыялісты адзначылі неабходнасць змены падыходу да кантролю якасці паслуг і арганізацыі прафесійнага навучання масажыстаў. Зараз асацыяцыя, заснаваная сёлета, у Міністэрстве гандлю зацвярджае новыя прафесіі і нават плануе адкрыць школу падрыхтоўкі спа-касметыкаў.


Паводле ацэнак экспертаў, найбольшым патэнцыялам у сферы спа-паслуг валодаюць санаторна-курортныя комплексы, у тым ліку і спа-цэнтры ў здраўніцах Нарачанскага краю.