Сёння на ўчастку ад вуліцы Валадарскага да Маскоўскай рух абмежаваны

22 мая 2013
Часовыя нязручнасці звязаны з кладкай асфальту. У кожным кірунку для аўтамабіляў і аўтобусаў адкрыюць па дзве паласы. Як паведамілі ў Мінгарвыканкаме, падчас заторавых сітуацый інспектары гатовыя арганізаваць аб'езд праз вуліцы Леніна, Купалы, Багдановіча, Нямігу і Першамайскую.
Нагадаем, з 15 мая дарожнае палатно рамантуюць амаль у кожным раёне горада. Супрацоўнікі ДАІ чарговы раз заклікаюць аўтаўладальнікаў карэкціраваць свае маршруты, каб пазбегнуць аварыйных сітуацый.