Сёння на гарачай лініі мэра горада большасць пытанняў былі аб праблемных дамах

9 июля 2013

Два з трыццаці. Менавіта столькі даўгабудаў гарадскія ўлады здалі ва эксплуатацыю. Гэта жылы дом нумар 6 у Сухараве і дом па вуліцы Якубава. Сёння на гарачай лініі мэра горада Мікалая Ладуцькі большасць пытанняў были аб так званых праблемных дамах. Паскорыць працэс будаўніцтва зможа зладжаная праца забудоўшчыкаў і удзельнікаў будаўнічага камітэта. Яшчэ адно вострае пытанне - недахоп будаўнікоў на аб'ектах сталіцы. Яно вырашаецца, але недастаткова. У мінулы месяц будаўнічы штат павялічыўся на 740 чалавек.


Доўжылася гарачая лінія дзве гадзіны. Усяго было зададзена 26 пытанняў. Акрамя праблем будаўніцтва, мінчане скардзіліся на адсутнасць дзіцячых садоў і капітальнага рамонту.