Рыбалка каштавала жыцця

6 июня 2014
У Мядзельскім раёне патануў 45-гадовы мужчына, які з двума сябрамі рыбачыў на вадаёме Кузьмічы. Лодка раптоўна перакулілася, і рыбакі апынуліся пад вадой. Двум удалося самастойна выбрацца на бераг і выклікаць ратавальнікаў. Аднак дапамога супрацоўнікаў Асвода была, на жаль, непатрэбнай.