Кіраўнікі Лагойскрайгаза атрымалі пяць і тры гады пазбаўлення волі

2 августа 2013

Прысуд вынесены па справе аб выбуху газу ў жылым доме ў вёсцы Малінаўка ў лютым мінулага года. Дырэктар прадпрыемства і старшы майстар абвінавачваюцца ў тым, што праігнаравалі паведамленні аб паху газу. Менавіта яго ўцечка стала прычынай выбуху. Нагадаю, што ад здарэння пацярпелі 15 чалавек. Адзін загінуў.