Рубрыка Праменад

27 сентября 2013

Героі анімэ і коміксаў на вуліцах Мінска, хіп-хоп-форум у цэнтры сталіцы і беларускае Палессе праз прызму экспрэсіянізму. Якія сюрпрызы рыхтуе гэты ўікенд?


Раскажа Ніна Мажэйка. Барочная ода магчымасцям чалавечага цела - Цырк дзю Салей у Мінску. У сталіцу сусветна вядомы канадскі калектыў прывёз праграму Алегрыя.


У трупе больш за 4000 чалавек. З 50 краін. Але моўных бар'ераў няма. Стандартнымі для камунікацыі сталі англійская, нямецкая, французская і руская мовы. Дарэчы, славяне складаюць немалую частку калектыву. Ёсць і беларусы.


У гэты ўікенд Цырк Сонца пакажа чатыры яскравыя шоу. Адзін са спектакляў пачнецца ўжо праз гадзіну.


Бачыць святло ў карцінах вучаць у адной са сталічных галерэй на Нямізе, 36. Выстава Свет-бачанне - аўтарскі падыход да асэнсавання звычайных рэчаў. Беларускія пейзажы праз шматслойнасць і густату фарбаў жывапісца Віктара Васюкевіча зайгралі ... пастэльна.


Выйсці з комікса. Найстарэйшы анімэ-фестываль Беларусі Хіган стартуе ў Мінску. У суботу і нядзелю васабі дадуць беларускія касплэй-каманды. Героі мультфільмаў і коміксаў, камп'ютарных гульняў сустрэнуцца ў канцэртнай зале Мінск. Мінскі кас-бэнд 404 not found - адзін з такіх.


Касплэй-дэфіле, сцэнкі, танцавальныя пастаноўкі і нават азіяцкае караоке - намінацыі, у якіх можна будзе праявіць сваё альтар эга. Апроч таго, на форуме разгорнецца фотаэкспазіцыя, выстава малюнкаў і шарнірных лялек.


Сталічны біт. У нядзелю рэперы з усіх рэгіёнаў краіны і не толькі збіраюцца на Мінскі хіп-хоп-фестываль. Гэткі музычна-дакументальны лекторый выхаднога дня, бо, як вядома, тэксты рэпераў маюць публіцыстычную аснову. Дэкарацыі для выступленняў - вуліцы. Але не гэтым разам. Калыхаць залу ў адным з мінскіх клубаў будзе сталы дуэт Руна. Для іх канцэрт штатны. Звыклыя да чытання аўтарскіх тэкстаў і скетчаў на 20-30 хвілін.


За 5 гадоў хлопцы выпусцілі ўжо не адзін альбом. Зараз дапрацоўваюць новы.


Самы доўгі міжнародны форум тэатральнага мастацтва Тэарт - ажно да 21 кастрычніка на мінскіх сцэнічных пляцоўках.


Сёлета спектаклі фэсту прысвячаюцца тэме патрыятызму і самавызначэння. Спалучаюць і традыцыю, і эксперымент.


Як і раней, Тэарт падзелены на тры блокі: беларускі, рускі і нашумелы заходнееўрапейскі.


А пачнецца форум з беларускіх наватараў. У нядзелю Новы тэатр пакажа канцэптуальны падыход да мастацтва. Спектакль у жанры дакументальны тэатр. Своеасаблівы рэпартаж з месца дзеяння.


Такім будзе ўікенд. Паглядзіце на яго ў культурным ракурсе. Не адмаўляйце сабе ў задавальненні.