Рубрыка Матчбол

27 мая 2013

Новы касцюм галоўнага трэнера футбольнага клуба Мінск дапамагае гараджанам трапіць на еўраарэну. А сталічнаму СКА ў фінале гандбольнага Кубка Выкліку разлічваць прыйшлося толькі на сябе. Як ураджэнец Стоўбцаў шакіраваў тысячы заўзятараў БАТЭ і навошта жаночай зборнай па баскетболе спатрэбілася фотасесія - вы даведаецеся з нашай рубрыкі Матчбол. 


Расказвае  Станіслаў Ліпскі.


Пачнем з самага прыемнага - СКА зноў упэўнена перайграй люксембурскі Эш і праз 23 гады прынёс нашай краіне чарговую еўрапейскую гандбольную перамогу. Спартак Мірановіч на чале мінскіх армейцаў ужо 37 гадоў! Пад яго кіраўніцтвам СКА выйграў сем еўрапейскіх кубкаў, апошні застанецца ў сталіцы назаўсёды. Наперадзе ў мэтра айчыннага гандбола яшчэ адна бітва - супраць мінскіх дынамаўцаў за тытул чэмпіёна краіны.


Гараджане з футбольнага клуба Мінск, нарэшце, святкуюць перамогу ў Кубку краіны. З другой спробы вяршыня дасягнута. Такім чынам у гэтым сезоне на футбольнай еўраарэне Беларусь прадставяць каманды выключна з цэнтральнага рэгіёну. Асноўны і дадатковы час матча завяршыліся ўнічыю 1:1. У серыі пенальці мінскія дынамаўцы прайграюць 1:4. Новы касцюм Вадзіма Скрыпчанкі, як высветлілася, фартовы.


Тым часам у чэмпіянаце краіны барысаўчане дома ўступаюць Гомелю ўпершыню за 10 гадоў. Ураджэнец Стоўбцаў - паўабаронца Гомеля: Аляксандр Карніцкі вырашае лёс матча на апошняй дадатковай хвіліне 1:2. Для БАТЭ гэта трэцяе паражэнне ў чэмпіянаце.


А вось жаночая зборная Беларусі па баскетболе ў Стайках яшчэ толькі вядзе падрыхтоўку да вырашальных матчаў. 15 чэрвеня ў французскім Трэлазэ матчам супраць Чэхіі яна стартуе ў чэмпіянаце Еўропы. А напярэдадні баскетбалісткі правялі фотасесію. Мэта - стварыць буклеты для знаёмства са зборнай на еўрабаскеце. 11 чэрвеня адбудзецца прэзентацыя фотаздымкаў.

І апошняе, у Мінску ўпершыню прайшоў фестываль Скілтойс з майстрамі валодання цацкамі вы пазнаёміцеся зараз, а з вамі мы ўбачымся праз тыдзень.