Рубрыка Матчбол

21 октября 2013
Футбольныя клубы краіны пасля паўзы ў чэмпіянаце аднавілі барацьбу за медалі Вышэйшай лігі. У цэнтры ўвагі дэбют новага галоўнага трэнера БАТЭ, афіцыйнай прэзентацыі якога яшчэ не было.


Сталічнае хакейнае Дынама зноў прайграе, у адрозненні ад баскетбалістаў Цмокі -Мінск. Чаму? Раскажа рубрыка матчбол.


Пачнём з футбола. Тэрмін дзеяння кантракта новага галоўнага трэнера БАТЭ разлічаны на тры гады і скончыцца ў снежні 2016. Шлях доўгі - пажадаем поспехаў Аляксандру Ермаковічу, які, дарэчы, ўжо дэбютаваў на сваёй пасадзе - у нядзелю жоўта-сінія ўпершыню ў сезоне перамаглі Гомель.


Хай і мінімальна - 1:0. На 9-ай хвіліне вызначыўся Аляксандр Паўлаў. Аднак у такой сітуацыі важны не лік на табло, а канчатковы вынік: перамога перш за ўсё надасць упэўненасці новаму трэнеру БАТЭ, а футбалісты як гулялі, так і будуць гуляць добра. Механізм у Барысаве, наладжаны Анатолем Капскім, збояў не дае - як непераўзыдзены майстар сваёй справы дырэктар клуба пытанне узаемазамяняльнасці вырашае беспамылкова. Новы яго элемент - Аляксандр Ермаковіч - таму пацвярджэнне. Ды і з фартам ўсё добра ў трэнера. Шахцёр у паралельным матчы ўпершыню ў сезоне ўступіў Нёману, адрыў паміж першай і другой камандамі чэмпіянату цяпер дасягнуў 8 ачкоў.


А вось казаць пра шанцаванне галоўнага трэнера сталічнага хакейнага Дынама Аляксандра Андрыеўскага, на жаль, пакуль не прыходзіцца. Каманда першыя два матчы чарговай выязной серыі прайграла і замацавалася ў падвале турнірнай табліцы.


У першай гульні серыі супраць Віцязя зубры вялі 1:0. Аляксандр Мацярухін закінуў. Здавалася б, падмаскоўную каманду абыграць можна і нават трэба - Віцязь у канферэнцыі апярэджваў нас усяго на ачко, але такі ж аўтсайдар чэмпіянату, як і мінчане, думаў інакш. Шыцікаў параўноўвае лік і ён жа ў серыі булітаў прыносіць перамогу расіянам. Бела-блакітным нічога не заставалася, як адправіцца ў Казань з надзеяй узяць яе, але толькі з надзеяй, Ак Барс адзін з лідараў чэмпіянату.