Рубрыка Матчбол

7 октября 2013
Класіка беларускага футбола - менавіта так ужо даўно сталі называць супрацьстаянне двух клубаў - БАТЭ і мінскага Дынама. Але сустрэча ў Барысаве зноў паказала, што флагман у беларускім футболе толькі адзін. Хто? Адказ у нашай рубрыцы Матчбол.

Расказвае Андрэй Казлоў.

Лепшага футбола ў гэтым сезоне не было. У Барысаў прыехалі футбалісты мінскага Дынама, якія раней паабяцалі барацьбу за другі радок. Але не толькі па выніку матча супраць БАТЭ, ды і па самой гульні, мінчанам пакуль что рана рабіць такія заявы.

Больш эмацыйнага футбола беларускія стадыёны не бачылі ўжо даўно. Хіба што матч Беларусь - Францыя ў Гомелі і да гэтага часу не дае сябе забыць! Здаецца, і сустрэча паміж БАТЭ і мінскім Дынама будзе згадвацца і пасля завяршэння гэтага сезона.

Дубль абаронцы БАТЭ Ягора Філіпенкі і спрэчка варатара Дынама Аляксандра Гутара з балельшчыкамі з Барысава і з прэзідэнтам БАТЭ Анатолем Капскім. Вось самыя яркія падзеі матча.

Аляксандр Гутар паказаў як мог, што у Барысаве суддзі былі купленыя, але потым узяў свае словы назад. Усё ж такі БАТЭ перамог з лікам 2:1, таму што быў абавязаны гэта зрабіць. Дынама зараз не апанент барысаўчанам.

БАТЭ не толькі захаваў першае месца ў чэмпіёнскай гонцы, але і адарваўся ад салігорскага Шахцёра, які саступіў трэці матч запар, на гэты раз Гомелю - 1:2.

У чатырох матчах хатняй серыі Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае Дынама дасягнула трох перамог. Гэта вельмі шмат, таму что на працягу сезона зубры толькі аднойчы завяршалі матч са станоўчым вынікам.

Апошнюю сустрэчу першай часткі хатняй серыі мінчане праводзілі супраць омскага клуба Авангард, які таксама знаходзіцца дзесьці на дне турнірнай табліцы чэмпіянату, але ў сваёй канферэнцыі - Усходняй. Дынама на вачах не толькі сваіх балельшчыкаў, але ж і галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Глена Хэнлана, дасягнула перамогі.

Першую частку хатняй серыі Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае Дынама завяршыла перамогай над омскім Авангардам.

Гульцы зуброў наступны матч на лёдзе Мінск-Арэны правядуць 9 кастрычніка супраць харвацкага клуба Медзвяшчак.

Сёння ў Доме футбола галоўны трэнер нашай зборнай Георгій Кандрацьеў правёў прэс-канферэнцыю.

11 кастрычніка зборная Беларусі гуляе супраць іспанцаў. Гэты матч - адборачны на чэмпіянат свету. Праз чатыры дні ў Жодзіне беларусы правядуць неафіцыйны матч супраць Японіі. Хварэем за нашых.