Расклад руху маршрутных таксі ў Мінску падкажа новы мабільны дадатак

15 февраля 2020
Пры дапамозе праграмы ў рэжыме рэальнага часу можна будзе ўбачыць, дзе знаходзіцца канкрэтная маршрутка і як хутка яна прыбудзе да бліжэйшага прыпынку. Сэрвіс ужо даступны для розных аперацыйных сістэм. У хуткім часе такім жа спосабам можна будзе прасачыць і за рухам аўтобусаў, тралейбусаў або трамваяў. Дарэчы, пры дапамозе мабільнага дадатку можна пракласці індывідуальны маршрут. Прычым, не толькі ў сталіцы, але і паміж рознымі беларускімі гарадамі.