П'янага вадзіцеля прыйшлося затрымліваць з дапамогай зброі

11 декабря 2013

У Мінскім раёне п'янага вадзіцеля прыйшлося затрымліваць з дапамогай табельнай зброі. Інцыдэнт здарыўся на трасе М4 Мінск - Магілёў. Інспектары ДАІ паспрабавалі спыніць Опель-Вектра для праверкі дакументаў. Вадзіцель не зрэагаваў на сігналы дарожнай міліцыі і толькі павялічыў хуткасць. Ні гукавая сігналізацыя, ні праблісковыя маячкі не спынілі маладога чалавека. Праваахоўнікі былі вымушаныя прымяніць зброю. Пасля чатырох стрэлаў у паветра супрацоўнікі ДАІ сталі страляць на паражэнне. Спужаўшыся, парушальнік нарэшце спыніўся.