Праваахоўнікі далучыліся да пошуку мінскага жывадзёра

20 ноября 2013

Так ужо празвалі невядомага маньяка, які з асаблівай жорсткасцю здзекуецца з бяздомных жывёл. Катам і сабакам злачынец адсякаў лапы, хвасты, вушы, надразаў жывот, выколваў вочы, а з некаторых яшчэ жывых гадаванцаў здзіраў скуру. Вядома, што фанатык пакінуў свой след у трох раёнах сталіцы: Аўтазаводскім, а таксама ў Серабранцы і Малінаўцы.


Не выключана, што зламыснік хацеў, каб яго ахвяр знайшлі прахожыя. У апошнім выпадку цела сабакі ён паклаў паверх смеццевага бака. Акрамя праваахоўнікаў, злачынцу шукаюць валанцёры і зоаабаронцы. Адзін з неабыякавых паабяцаў нават ўзнагароду ў тысячу долараў за інфармацыю пра мінскага жывадзёра.