Паказальныя выступленні па паўэрліфтынгу праходзяць у Мінску

29 ноября 2014
Адзін з самых моцных людзей планеты прыехаў ў Мінск! Cтронгмэн з Літвы Відас Блейкайтыс разам з беларускімі спартсменамі сілавога экстрыму праводзяць паказальныя выступленні і семінары. На сяброўскай сустрэчы ў сталічным фітнэс-цэнтры - самыя складаныя фізічныя практыкаванні паўэрліфтынга і сакрэты дасягненняў ад майстроў спорту. Мерапрыемства стала своеасаблівай падрыхтоўкай да спаборніцтваў сусветнага ўзроўню. Дарэчы, Ліга чэмпіёнаў ў сілавым экстрыме ўпершыню пройдзе ў Мінску ў наступным годзе.