Плюс адзін дзіцячы садок у Цэнтральным раёне сталіцы

25 июня 2013
Сёння ў Мінску пасля маштабнай рэканструкцыі ўрачыста адкрылі дашкольную навучальную ўстанову №55. Маленькіх навасельцаў прыехаў павіншаваць і Прэм'ер-міністр краіны Міхаіл Мясніковіч. Свой падарунак - музычны - паважаным гасцям падрыхтавалі дзеці.

Дарэчы, наведваць адноўлены дзіцячы садок змогуць адначасова 80 выхаванцаў. Улетку тут будуць працаваць 2 групы, а ўжо з 1 верасня - усе 4 прымуць дзяцей рознага ўзросту.