Адкрыццё станцыі метро Малінаўка аптымізавала працу сталічнага транспарту

4 июня 2014
Так, на аўтобусным маршруце №120Э Дыспетчарская станцыя Дружная - Малінаўка-8 з'явяцца новыя прыпыначныя пункты: вуліца Зімняя, станцыя метро Малінаўка, вуліца Ясеніна, Малінаўка-9 і вуліца Слабадская. Штодзень зараз будзе курсіраваць і новы аўтобус №103 ад дыспетчарскай станцыі Малінаўка-4 да Брылевічаў. Значна павялічыцца колькасць аўтобусаў, якія штодня будуць рухацца па маршруце №147. А аўтобусы №96 і №119 адмяняюцца. Што да дваццаць пятага тралейбуса, дык зараз ён будзе рухацца ад вуліцы Гарэцкага па Алібегава, праспекце Дзяржынскага, вуліцы Голубева да дыспетчарскай станцыі Паўднёвы Захад у абодвух кірунках. А з сёмага чэрвеня ў выхадныя дні адмяняецца праца тралейбуснага маршруту №48.