Айчынныя вучоныя рыхтуюцца вывесці на арбіту новы беларускі спадарожнік

22 июля 2013

Яшчэ 10 апаратаў, створаных у нашай краіне, спецыялісты з Беларусі і Расіі запусцяць у космас у найбліжэйшыя 5 гадоў. Дарэчы, сёння макет першага беларускага спадарожніка БКА папоўніў калекцыю Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці.


Алег Рыжкоў, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі: Музей сучаснай дзяржаўнасці - гэта найбольш жывы музей у нашай краіне, які пастаянна абнаўляецца. Год таму краіна запусціла свой першы касмічны спадарожнік. І мы атрымалі дзякуючы Акадэміі навук дакладную копію гэтага спадарожніка - 1 да 2.


Пётр Віцязь, кіраўнік апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: Вось мы сёння бачым здымкі, але самае галоўнае - створана сістэма кіравання гэтым спадарожнікам. Другое, гэта сістэма прыёму, падрыхтоўка кадраў. За гэты год усё запушчана, вырашаюцца задачы на ўзроўні міністэрстваў.



Адзначым, роўна год таму з касмадрома Байканур ракетаносьбіт вывеў на арбіту спадарожнік БКА. Зараз з вышыні 520 кіламетраў беларускі касмічны апарат сочыць за прыроднымі рэсурсамі, кантралюе сельгасугоддзі, знаходзіць лясныя пажары.