Застаюцца 48 гадзін да ўрачыстага адкрыцця сталічных фантанаў

28 апреля 2013

Сезон распачнецца ў апошні дзень красавіка. Паводле традыцыі,  пад гукі фанфар першым ўключаць фантан ля опернага тэатра. А затым заспяваюць і астатнія. Пакуль жа ва ўзмоцненым рэжыме ідуць апошнія прыгатаванні чаш, помпаў і камп’ютарнага абсталявання.


Ці гатовыя фантаны да сёлетняга сезона, ведае Аляксандра Драгун.


Сем месяцаў сталічныя фантаны знаходзіліся ў зімовай спячцы. Аб бурным жыцці гарадскіх крыніц, здаецца, пакуль нічога не нагадвае. Велічныя, нават без напаўнення, яны служаць галоўным убраннем Мінска. Але ў канцы красавіка, паводле традыцыі, да нас вернецца асвяжальная прахалода.


Пачатку фантаннага сезона папярэднічае працэс так званай раскансервацыі. Спецыялісты ўсталявалі дэмантаванае абсталяванне, запоўнілі сістэмы вадой і правялі пробныя пускі. На працягу зімы касметычны рамонт і рэканструкцыя фантанаў не спыняюцца. Брыгада з дзесяці чалавек сочыць за станам штучных крыніц.


У сталіцы налічваецца больш за 60 фантанаў розных памераў, формаў і магунтасцяў. Да прыкладу, самы моцны -  Ветразь. 16 з 38 струменяў гэтага волата ўзнімаюцца ўверх больш чым на 20 метраў. Гэта не толькі самы высокі, але і малады сталічны фантан.


Найстарэйшы -  Хлопчык з лебедзем даўно пераадолеў векавы юбілей, яму амаль 140 гадоў! Штучную крыніцу ўсталявалі  ў Аляксандраўскім скверы ў памяць аб пуску першага ў горадзе водаправода. Сёлета доўгажыхара чакае рэканструкцыя.


Мы спыталі ў мінчан і гасцей сталіцы, якія фантаны ім больш да спадобы.


Пяць месяцаў сталічныя фантаны будуць радаваць асвяжальнай прахалодай. У канцы ж верасня пад урачыстыя гукі фанфар гаманлівыя крыніцы заціхнуць зноў да наступнага сезона. А пакуль 30 красавіка а восьмай гадзіне вечара чакаем грандыёзнага свята воднай феерыі.