Чарговыя прадаўцы наркотыкаў затрыманы ў Маладзечне

13 ноября 2014
18-гадовая дзяўчына праз Інтэрнэт гандлявала курыльнымі сумесямі. А дапамагалі ёй два прыяцелі. Змоўшчыкі нават распрацавалі спецыяльную схему: свае тайнікі размяшчалі на гарадскіх могілках. Прыбытак ад незаконнага бізнесу тройца ўкладвала ў новыя наркотыкі, якія самі і выраблялі.

Ужо пасля яны хацелі пераехаць у сталіцу і ўжо там прадоўжыць злачынную справу. Зараз у дачыненні да маладых людзей узбуджана крымінальная справа. Мяркуючы па ўсім, у Мінску ў найбліжэйшыя некалькі гадоў нiхто іх не ўбачыць. Тройцы пагражае немалы тэрмін.