Чарговае выяўленне наркотыкаў у сталіцы

7 октября 2013
Жанчыну затрымалі на парозе ўласнай кватэры. Гаспадыня да абеду чакала сужыцеля, але бойфрэнд прыйшоў не адзін. На агеньчык да дамы зазірнулі і супрацоўнікі міліцыі. Да прыходу гасцей на пліце падаспеў і пачастунак - свежапрыгатаваны опій. Закаханы да затрыманай прыйшоў не з пустымі рукамі. Пры аглядзе ў яго канфіскавалі некалькі доз небяспечнага псіхатропу. Работнік СТА, як кажуць праваахоўнікі, наркаман са стажам.

Інэса Грыгаровіч, прэс-афіцэр Савецкага РУУС Г. Мінска: У адной з кватэр сталіцы супрацоўнікі міліцыі затрымалі жанчыну 1982 года нараджэння і мужчыну 1974-га. Жанчына ў хатніх умовах вырабляла опій. Пры асабістым аглядзе ў мужчыны выяўлена псіхатропнае рэчыва. У дачыненні затрыманых узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 328 УК РБ Незаконны абарот наркатычных сродкаў і іх прэкурсораў.

Па ўсё тым жа артыкуле Крымінальнага кодэксу - Незаконны абарот наркотыкаў - мужчына ўжо быў судзімы. А вось яго выбранніцы адчуць на сабе ўсю строгасць закону прыйдзецца ўпершыню. За распаўсюджанне забароненых рэчываў сужыцелям на дваіх можа пагражаць да 10 гадоў пазбаўлення волі.