Грамадскі транспарт у Мінску сёння і заўтра будзе працаваць згодна з графікам рабочага дня

3 января 2014
Пра гэта паведаміў дырэктар дзяржаўнай установы Сталічны транспарт і сувязь. Cпачатку было вырашана, што грамадскі транспарт у гэтыя дні будзе працаваць паводле раскладу нядзелі. Але сёння раніцай цягнікі метро не паспявалі развозіць пасажыраў, таму ў гадзіны пік інтэрвал руху быў паменшаны да дзвюх з паловай хвілін. Зараз сітуацыя знаходзіцца на кантролі. Нагадаем, у выхадныя дні - 5, 6 і 7 студзеня - увесь грамадскі транспарт будзе працаваць паводле раскладу выхаднога дня.