Пра Першую сусветную вайну - праз кінаэкран

10 июня 2014

У Мінску стартаваў кінафестываль, прысвечаны 100-годдзю з пачатку Першай сусветнай вайны. На мове арыгінала з рускімі субцітрамі гледачы ўбачаць фільмы вытворчасці Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Чэхіі і Беларусі. У праграме кінафоруму, у прыватнасці, такія фільмы, як Жанчына і чужынец, Вялікая ілюзія, О, што за цудоўная вайна!, Забытая рота і іншыя.


Ігар Куксін, каардынатар аддзела культурных праграм Інстытута імя Гётэ: У фае кінатэатра Перамога пачынае працаваць выстава, прапанаваная пасольствам ЗША ў Беларусі, гэтая выстава прысвечаная плакату Першай сусветнай вайны. Акрамя гэтага, працуе выстава пасольства Чэхіі ў Рэспублікі Беларусь, выстава чэшскага пасольства адлюстроўвае жыццё чэшскіх легіянераў, якія ваявалі ў 1914-20 гадах на франтах Першай сусветнай вайны ў Расіі.


За 4 дні ў кінатэатры Перамога пакажуць 13 дакументальных і гульнявых стужак. Усе яны аб'яднаны агульнай тэмай - падзеямі Першай сусветнай вайны. Уваход на сеансы вольны. Білеты можна атрымаць у фае кінатэатра ў дзень паказу за гадзіну да пачатку фільма.