Незвычайныя здарэнні. На дне калодзежаў апынуліся пажылы мужчына і карова

12 августа 2014

У зводках ратавальнікаў Мінскай вобласці незвычайныя здарэнні. На дне калодзежаў за адзін дзень апынуліся пажылы мужчына і карова!


У Чэрвеньскім раёне сямідзесяціпяцігадовы дзядуля страціў раўнавагу, калі набіраў ваду. Ратавальнікі пры дапамозе вяровак паднялі пенсіянера наверх. З дыягназам агульнае пераахаладжэнне ён у бальніцы.


Падобная гісторыя ў Пухавіцкім раёне, але ўжо са свойскай жывёлай. Больш за дзве гадзіны спатрэбілася ратавальнікам, каб разабраць пагрузчыкам калодзеж і дастаць карову. У ветэрынарнай дапамозе жывёла патрэбы не мае.