Навесці парадак на зямлі неабходна да першага красавіка

13 марта 2014
У Год гасціннасці усё павінна выглядаць бездакорна. А таму зараз на генеральнай уборцы працуюць не толькі камунальныя службы, але і работнікі прыродаахоўнай інспекцыі, супрацоўнікі МНС і нават людзі з розных прадпрыемстваў - за імі замацаваны некаторыя тэрыторыі. Як вядзецца генеральная ўборка ў Мінскай вобласці - рэпартаж Антаніны Станкевіч.

Супрацоўнікі камунальных службаў як раз заканчваюць прыбіраць адну з вуліц горада - Мар'іна Горка - і потым законны перапынак на абед. Хоць такая карціна на вуліцах беларускіх гарадоў ці наўрад здзівіць - чысціня ўжо даўно стала візітнай карткай Беларусі. Але зараз работы па ўборцы вядуцца вельмі інтэнсіўна - снег канчаткова сышоў і працы ў камунальнікаў значна прыбавілася. Наводзяць парадак і самі людзі. Прыёмшчыца пункта здачы другасных рэсурсаў Зінаіда толькі паспявае адгружаць паперу, шкло і іншае смецце ў спецыяльную машыну. Людзі наводзяць чысціню ў сваіх дварах, а заадно атрымліваюць дадатковыя грошы. Дробязь, а прыемна.
Такая генеральная ўборка - гэта не толькі справа навядзення знешняга глянцу. Большасць смецця можна перапрацаваць, а таму эканамічны эфект відавочны.
Навесці парадак - прыбраць смецце, ачысціць лясы, палі і вадаёмы, а таксама падрамантаваць усе будынкі трэба да першага красавіка. Працы шмат, але, калі кожны зробіць хоць што-небудзь, усе задачы атрымаецца выканаць своечасова. Але на гэтым работы па добраўпарадкаванні не скончацца. Таму што ўсё павінна быць бездакорна не толькі вясной, але і на працягу ўсяго года.