Нарошчваць аб'ёмы экспарту

11 декабря 2013

Нарошчваць аб'ёмы экспарту з Расіяй і ствараць новыя вытворчасці. Такія задачы пастаўлены перад сталічнымі прадпрыемствамі. Асноўны акцэнт зроблены на стварэнні менавіта прыватных прадпрыемстваў. Сёлета іх ужо зарэгістравана каля трох соцень, столькі ж новых вытворчасцяў плануюць адкрыць у Мінску і ў наступным годзе. Павелічэнню экспартных паставак павінна паспрыяць і мадэрнізацыя прадпрыемстваў. Зараз сталіца ажыццяўляе пастаўку вытворчай прадукцыі ў 192 краіны свету.


Недахоп кадраў - яшчэ адно актуальнае пытанне сталіцы. Яго будуць вырашаць за кошт выдзялення спецыялістам арэнднага жылля і сацыяльных гарантый.