На зямлі, у вадзе і ў паветры - з баявым духам

23 февраля 2015

Моладзь сталіцы і Мінскай вобласці ўсё часцей выбірае падрыхтоўку ў ДТСААФ. Структуры з вялікай гісторыяй ёсць што прапанаваць: гэта 10 тэхнічных і ваенна-прыкладных відаў спорту. Да таго ж і патрыятычнае выхаванне.

Аляксей Кандраценка сустрэўся з дакладнымі стралкамі, вадзіцелямі-віртуозамі і авіятарамі.

Свая «Формула 1», толькі ў мініяцюры. Спаборніцтвы па аўтамадэльным спорце гульнёй у машынкі ніяк не назавеш. У кожнага гоншчыка паўнапрывадная мадэль аўто, замест бензіну – акумулятар. А галоўнае ўсё - на высокіх хуткасцях.

Закуліссе аўтамадэльнага спорту - вось такія міні-майстэрні. У кожнага гоншчыка – свая. Менавіта тут адбываецца ўся электрамеханічная падрыхтоўка перад стартам.

Такі спорт не проста хобі, а паўнацэнная пляцоўка для падрыхтоўкі вадзіцеляў-профі.

Школьнікі з Чэрвеня Станіслава Кабаева і Вячаслаў Акуліч ведаюць - з такімі, як яны, у разведку пойдуць. У трапнасці ім няма роўных. Гэта не раз даказвалі на спаборніцтвах. Кулявая стральба - у тройцы лідараў самых папулярных відаў спорту ДТСААФ. Прычым вінтоўку з цікавасцю асвойваюць як юнакі, так і дзяўчаты.

Дарэчы сёння мінчане і жыхары сталічнага рэгіёну лепш за іншых «трапляюць у дзясятку» на спаборніцтвах па стральбе. Сёння ў радах добраахвотнага Таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту налічвае толькі ў сталіцы і Мінскай вобласці больш за 50 тысяч чалавек. Штогод у Беларусі кожны трэці - выпускнік аўташкол ДТСААФ. І гэта далёка не ўсё, што гатова прапанаваць абароннае таварыства.

Аляксандр Драгун, старшыня арганізацыйныя структуры г.Мінску і Мінскай вобласці ДТСААФ:

"У першую чаргу гэта авіямадэльны, судамадэльны, аўтаспорт, водна-маторны, карцінг, мотабол, радыёспорт. Мы ў Мінскай вобласці, у Слуцку стварылі матабольную секцыю, абсталявалі матацыкламі. І там зараз займаецца больш як 25 маладых людзей".

Усё гэта свядомы выбар маладых людзей, якія ведаюць - такі каштоўны вопыт ёсць толькі ў самавітай арганізацыі, праверанай часам. А гэтага ДТСААФ сапраўды не займаць: у апошні дзень лютага грамадству споўніцца 88 гадоў.