На кірмаш па вакансію

22 апреля 2014
Больш за сотню прадпрыемстваў прэзентавалі сёння ў сталіцы дзясяткі свабодных месцаў для навучэнцкай і студэнцкай моладзі, пенсіянераў, інвалідаў і іншагародніх. Асабліва Мінск мае патрэбу ў будаўніках, медыцынскім персанале і вадзіцелях грамадскага транспарту.

Аляксандра Драгун з інфармацыяй для тых, хто шукае працу.

Гэта мерапрыемства заўсёды пачынаецца своечасова. Роўна а дзясятай гадзіне раніцы на кірмаш па новую працу прыйшлі людзі розных узростаў. Пяць гадзін на тое, каб паспець ацаніць прапанаванні і знайсці працоўнае месца па душы.

Мінскі метрапалітэн, аэрапорт, спартыўныя арэны, тэатры і швейныя фабрыкі. З кожнага раёна горада па 10 прадпрыемстваў. Дарэчы, заробак чвэрці вакансій перавышае 5 мільёнаў рублёў.


Будаўнікі, швачкі, спецыялісты па турызме, кінолагі і нават кветкаводы. Дзясяткі разнастайных спецыяльнасцяў прэзентуюць на кірмашы вакансій. Усяго 600 квадратаў для пошуку працы і больш за сто прадпрыемстваў горада.


Стэрэатып, што рабочыя месцы на кірмашах вакансій прапануюць далёка не перспектыўныя, аспрэчваюць. Наймальнікі шукаюць спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і веданнем замежных моў.

Праца ў Алены ёсць, але заробак не задавальняе. Таму кірмаш вакансій прыйшоўся дарэчы. Як і вучаніцам дзявятага класа Дар'і і Алене. Выпускніцы ў пошуку дадатковага заробку на лета.

Ёсць вакантныя месцы і для людзей з абмежаванымі магчымасцямі: бухгалтар, інжынер-механік, кладаўшчык, менеджар, эканаміст.

Акрамя гарадскіх кірмашоў, якія ладзяць два разы на год, пра свабодныя спецыяльнасці інфармуюць у кожным раёне горада. Дарэчы, гарадская база вакансій даступная і праз Інтэрнэт. За апошнія тры месяцы зафіксаваныя амаль 3 мільёны зваротаў.