На вуліцы Кіжаватава лоб у лоб сутыкнуліся мазда і фальксваген

13 декабря 2013

Сёння раніцай на вуліцы Кіжаватава лоб у лоб сутыкнуліся мазда і фальксваген. ДТЗ адбылося недалёка ад будынка бальніцы хуткай дапамогі. Паводле папярэдніх звестак, мазда апынулася на сустрэчнай паласе пасля таго, як урэзалася ў мікрааўтобус мерседэс, які ехаў наперадзе. Вадзіцель мерседэса прытармазіў, каб саступіць дарогу пажылой жанчыне, а хлопец за рулём мінівэна не здолеў своечасова зрэагаваць.


Уладзімір Сядуры, інспектар ДПС АДАІ Кастрычніцкага РУУС г. Мінска: Вадзіцель мазды ўчыніў сутыкненне з дадзенай аўтамашынай у заднюю левую частку аўтамабіля. Ад удару аўтамабіль мазда выкінула на сустрэчную паласу руху, дзе адбылося сутыкненне з аўтамашынай Фальксваген-Джэта, якая рухалася ў сустрэчным кірунку.


У выніку ў аварыі пацярпела 5-гадовае дзіця, якое знаходзілася ў фальксвагене. Каб вызваліць вадзіцеля седана, прыйшлося выклікаць ратавальнікаў. Мужчыне дапамогу аказалі на месцы, а вось дзіця было шпіталізавана.