На Мінскай кальцавой дарозе адразу два аўто збілі насмерць жанчыну

16 октября 2014

Яна ішла па праезнай частцы і спачатку трапіла пад колы БМВ. У выніку жанчыну адкінула на другую паласу, дзе на яе і наехаў другі аўтамабіль. Вадзіцель з места здарэння знік.


І яшчэ адно здарэнне ў Мінскім раёне на аўтадарозе Заслаўе-Дзяржынск. Вадзіцель легкавога аўтамабіля Hyundai не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем Газель. У выніку здарэння загінуў пасажыр інамаркі. А 30-гадовага вадзіцеля Hyundai ратавальнікі даставалі з дапамогай гідраўлічнага інструмента. Зараз ён шпіталізаваны. Вадзіцель грузавога аўтамабіля Газель не пацярпеў. Прычыны ДТЗ зараз высвятляюцца.