Музей сучаснага выяўленчага мастацтва з новай глабальнай выставай

22 апреля 2014
Пейзажы не пейзажы і скульптуры ў тры паверхі. Музей сучаснага выяўленчага мастацтва з новай глабальнай выставай. Інтэрактыўная экспазіцыя пад назвай Авангард прысвечана эксперыментальнай творчасці сучасных беларускіх мастакоў і скульптараў. Арт-аб'екты ў бунтарскім стылі датаваны мінулым стагоддзем і цяперашнім. Пад праект адвялі адразу тры пляцоўкі: выставачны комплекс на праспекце Пераможцаў, будынак самога музея і адкрытая пляцоўка на плошчы Якуба Коласа. Там размесцяцца копіі палотнаў сучасных беларускіх аўтараў. Плануецца, што галерэя пад адкрытым небам будзе даступная і для гасцей чэмпіяната свету па хакеі.

Ганна Сямілетава, наведвальніца выставы: Я сёння была здзіўлена, вельмі цікава ўсё зроблена, на высокім узроўні. Мне спадабалася. І гэтыя інсталяцыі, і гэта адкрыццё, якое вельмі прыгожае з тэатральным дзеяннем - гэта іншы ўзровень ужо.


Сергей Кажамякін, фатограф-мастак: Мае працы прадстаўленыя. Яны завуцца Ментальныя дрэвы, я назіраў цэлы год, як змяняецца жыццё дрэў у залежнасці ад пары года. Мне ўласцівыя нейкія рэчы, якія выходзяць за рамкі традыцыйнага мастацтва. Для мяне гэта простыя класічныя рэчы, але хтосьці іх можа ўспрымаць як авангард.


Выстава набыла статус інтэрактыўнай. Да 10 чэрвеня на базе праекта - майстар-класы, лекцыі, музычныя канцэрты і кінасеансы ў стылі авангард.