Мінск і Рым развіваюць гандлёва-эканамічныя і сацыяльныя адносіны

30 мая 2014

У сталіцы працягваецца візіт афіцыйнай дэлегацыі аб'яднання прафсаюзаў горада Рыма. Італьянскія госці знаёмяцца і пераймаюць вопыт у сацыяльнай абароне, працы сістэмы аховы здароўя, а таксама адукацыі. Асаблівую цікавасць спецыялісты праявілі да фарміравання тарыфаў на камунальныя плацяжы.


Мікалай Беланоўскі, старшыня Мінскага гарадскога аб'яднання прафсаюзаў: Вельмі шмат надавалі ўвагі таму, колькі мы плацім за праезд, жыллё, ваду, святло і якія службы гэтым займаюцца. Італьянцы зацікаўленыя ў тым, каб паказаць сваім калегам у Італіі, што муніцыпальныя службы маюць права на жыццё і працуюць часта лепш, чым прыватныя кампаніі.


Напярэдадні прадстаўнікі прафсаюзаў Мінска і Рыма падпісалі пагадненні аб супрацоўніцтве і партнёрстве.