Месцаў для сустрэчы Новага года стане больш

13 ноября 2013

Да традыцыйных пляцовак - Кастрычніцкай плошчы, плошчы Незалежнасці, пляцоўкі ля Нацыянальнай бібліятэкі і Мінск-Арэны дадаецца яшчэ адна. Зялёная прыгажуня ўпершыню з'явіцца і ля Чыжоўка-Арэны.



Антаніна Станкевіч пра дызайн і стылістыку ўпрыгажэння сталіцы да Новага года.


Шэсць пар рук, вачэй - на цэлую сталіцу. Утрох паспяваюць пашыць усё святочнае адзенне. І пры гэтым ненармаваны рабочых дзень - хутчэй выключэнне, чым правіла, нават у перадсвяточны перыяд. Рыхтавацца пачалі загадзя, а таму ўжо зараз есць што прадэманстраваць нашай здымачнай групе.


16 такіх палотнаў з'явяцца ля гарвыканкама на плошчы Незалежнасці. Крыху іншыя па дызайне і стылістыцы размесцяцца па ўсім горадзе. І гэта толькі малая частка ўсіх упрыгажэнняў, расказвае старшая швачка Алеся. Колькі кіламетраў тканіны і нітак пайшло на ўсю прадукцыю - нават і падлічыць складана, жартуе жанчына.


Амаль без перапынкаў працуе і іншы аддзел - паліграфічны. Раздрукаваць усе банеры і расцяжкі, а іх колькасць ідзе не тое што на тысячы, на дзясяткі тысяч, трэба строга ў тэрмін.


Сёлета канцэпцыя навагодняга афармлення горада змянілася. Сумясціць, здавалася б, несумяшчальнае - галоўная задача для мастакоў, дызайнераў і графікаў. А таму нядзіўна, што навагодняя тэматыка суседнічае з хакейнай. Усе ж галоўная спартыўная падзея будучага года ўжо амаль, як кажуць, на носе.


Зменіцца і колькасць галоўных гарадскіх ёлак. Сёлета іх стане на адну больш. Зялёная прыгажуня ўпершыню з'явіцца і ля Чыжоўка-Арэны. Астатнія пункты застануцца нязменнымі - Кастрычніцкая плошча, плошча Незалежнасці, пляцоўка перад Нацыянальнай бібліятэкай, а таксама ва ўсіх адміністрацыйных раёнах сталіцы. Так што сустрэць новы 2014 год можна будзе ў 14 розных месцах сталіцы.