Мэр Мінска ўзнагародзіў прызёраў Алімпійскіх гульняў

4 сентября 2014

Ганаровыя граматы, кветкі, шчырыя пажаданні і нядрэнныя грашовыя прызы. Сёння ў сталіцы напярэдадні свята горада мэр Мікалай Ладуцька ўзнагародзіў прызёраў, а таксама трэнерскі састаў сочынскіх Алімпійскіх гульняў. Спартсмены атрымалі па трыста, сто, пяцьдзясят і дзесяць мільёнаў рублёў. Наперадзе ў нашых біятланістаў і фрыстайлістаў некалькі адказных стартаў, а таму такая падтрымка, у тым ліку і фінансавая, лішняй не будзе.


Літаральна праз тыдзень спартсмены раз'язджаюцца па зборах, каб ужо зімой парадаваць сваіх балельшчыкаў.