Медыкі, міліцыянеры і ратавальнікі гатовыя да святкавання Дня Перамогі

6 мая 2014

Ужо сёння ўсе ведамствы працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. У бальніцах сталіцы падрыхтаваны як мінімум дзве палаты для экстранных пацыентаў. А пажарныя праверылі гатоўнасць тэхнікі. Службы гатовыя да любога павароту падзей, у тым ліку і да пераадолення моўнага бар'еру. Чакаецца, што на шэсце ветэранаў прыйдуць паглядзець і замежныя госці. У выпадку неабходнасці на замежнай мове ім акажуць любую дапамогу.


Іван Кубракоў, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МГБ МУС Беларусі: Ва ўсіх месцах правядзення масавых мерапрыемстваў будуць арганізаваны кантрольна-прапускныя пункты. Грамадзяне будуць дапускацца да месцаў правядзення толькі пасля правядзення надглядных мерапрыемстваў. Не будуць дапускацца грамадзяне, якія будуць мець розныя забароненыя прадметы. Гэта халодная зброя, агнястрэльная зброя, выбуховыя прыстасаванні, муляжы дадзеных прадметаў.


У ДАІ дадалі, што ўсім, хто хоча паглядзець на шэсце ветэранаў, варта загадзя прадумаць свой маршрут. 9 мая з 6:30 раніцы будзе перакрыты рух ад вуліцы Казлова да вуліцы Леніна для ўсяго транспарту, акрамя грамадскага. А з 8:15 да канца шэсця па праспекце не змогуць рухацца і аўтобусы.