Лепшых юных ратавальнікаў сабраў палявы лагер пад Ракавам

21 июня 2014
Ля берагоў Іслачы злёт юных агняборцаў праходзіць ужо дванаццаты раз і штогод знаходзіць новых прыхільнікаў гераічнай прафесіі. У госці да юнакоў і дзяўчат прыязджаюць супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і ацэньваюць падрыхтоўку ўдзельнікаў змены баламі. Лепшай камандай юных ратавальнікаў стала зборная Заводскага раёна сталіцы.

У палявым лагеры школьнікі паказваюць навыкі ў аказанні першай меддапамогі, ўстаноўцы палаткі на хуткасць, пажарнай эстафеце і ліквідацыі вынікаў тэхнагеннай аварыі.