Лебедзь пасяліўся на адным з падвор'яў Мінскай вобласці

22 декабря 2013

Куры, гусі, качкі і лебедзь! Такі незвычайны гадаванец пасяліўся на адным з падвор'яў Мінскай вобласці. Дарэчы, гэта не першы выпадак зімоўкі дзікіх птушак у людзей або побач з імі. Нярэдка ў цэнтры сталіцы можна ўбачыць цэлыя птушыныя царствы.


Што рабіць, калі к вам у двор прыйшла дзікая птушка і ці можна карміць вадаплаўных батонам - ведае Марына Мураўёва. Паўгадовы лебедзь па мянушцы Шыпун з'явіўся на падвор'і Філіповічаў больш за два тыдні таму. У хлеў да гаспадароў прыйшоў сам, аслаблены і замёрзлы. Птушку стала шкада, і ёй выдзелілі месца ў хляве.


Праз два дні Шыпун стаў паднімацца на ногі, набірацца моцы і паказваць сваю пагрозу. Спачатку перашкаджаў займацца па гаспадарцы, але зараз паводзіць сабе на роўных з хатнімі птушкамі. Дзеліць з імі зімні дыетычны рацыён - аўсяную кашу і зерне. Лебедзі ў суседніх вёсках - з'ява звыклая, бо навокал азёры.


Аднак дзікія птушкі жыць у хатніх умовах не павінны. Такое правільнае рашэнне прыняла сям'я Філіповічаў і звярнулася ў аб'яднанне Ахова птушак Бацькаўшчыны. Арнітолагі паабяцалі птушку забраць і выпусціць ў сталічную крыніцу.


А вось гэта птушынае царства з'явілася ў мінскім мікрараёне Курасоўшчына! Качкі і лебедзі літаральна запаланілі ручай і не плануюць пакідаць аблюбаванае месца. Як патлумачылі арнітолагі, зімоўка вадаплаўных - з'ява звыклая. Штогод у Беларусі зімуе каля дзвюх тысяч лебедзяў-шыпуноў, крыжанак і іншых відаў качак.


Аднак злоўжываць кармленнем арнітолагі не раяць. Асабліва шкодзіць птушкам батон, які набракае ў страўніку і можа прывесці нават да гібелі.


Каб не нашкодзіць крылатым, калі яны вырашаць у вас пагасцяваць, найперш трэба агледзець птушку, каб выключыць пераломы крылаў і ўпэўніцца, што лебедзь не хворы на шаленства. Потым звярнуцца ў раённую арганізацыю аховы птушак.