Хто адпачывае, а хто праводзіць вялікую уборку

10 августа 2013

Лета - пара не толькі адпачынку, але і час для вялікай уборкі. За чысцінёй не толькі сочаць, але і заклікаюць да яе. І раяць пачаць са свайго ўласнага двара. Парадак у вобласці ацаніла Аляксандра Драгун.



Здалёк можа здацца - звычайная дзевяціпавярхоўка. Падышоўшы бліжэй, разумееш: сапраўды, здалося. На дзіцячай пляцоўцы мірна ўжываюцца Кракадзіл Гена ў цяльняшцы і беласнежныя лебедзі. А на кожным пад'ездзе - ўрыўкі з папулярных мультфільмаў.


Калі звычайнымі кветнікамі ўразіць складана, то пахваліцца ўласнай сажалкай можа далёка не кожны двор. Рыбу тут не ловяць, але з радасцю клапоцяцца і назіраюць за агульнымі гадаванцамі.


Але чысціню і парадак падтрымліваюць выдатна. Паўсюль расліны, карціны і ўзнагароды ў гарадскіх конкурсах. Зараз ЖЭСы асабліва старанна рыхтуюцца да новых перамог, бо хутка падвядуць вынікі гарадскога конкурсу па добраўпарадкаванні двароў і вуліц.


Не адстаюць ад добраўпарадкавання і аграгарадкі. Бяруцца як за глабальныя пытанні - мадэрнізацыю ферм і рамонт сельгаспабудоў, так і дробныя - суботнікі і азеляненне тэрыторый. Але па-ранейшаму актуальнай застаецца барацьба са стыхійнымі звалкамі.


За гэты год у Клецку і Дзяржынскім раёне з'явіліся зоны адпачынку і скверы, у Салігорскім раёне - міні-дэндрапарк, у Крупках разбілі зялёную алею і ў Нясвіжы ўсталявалі фантан. І гэта далёка не ўвесь спіс добраўпарадкаванняў у вобласці.