Кантрольныя закупкі ў дзеянні

9 декабря 2013
У Мінску затрыманы бізнесмен, які прапаноўваў тэлевізары у анлайн-магазіне. На прапанову адгукнуліся супрацоўнікі міліцыі і падатковай інспекцыі, у мужчыны яны заказалі тавар вядомага брэнда за 7 мільёнаў. Запатрабавалі дакументы, але ніякіх папер прадпрымальнік паказаць не змог. А калі зразумеў, што стаў удзельнікам праверкі, вырашыў, што больш разумна захоўваць маўчанне. Таму гісторыю набыцця тэхнікі тлумачыць не стаў.

Аляксандр Данільчанка, начальнік прэс-службы УУС Мінскага аблвыканкама:
Падчас агляду гаража, які ён арандаваў у адным з гаражных масіваў Мінска, было выяўлена яшчэ 35 тэлевізараў без акцызных марак. На гэтыя тэлевізары мужчына таксама не змог прад'явіць ніякіх дакументаў. Зараз усе тэлевізары канфіскаваныя.

У адносінах да інтэрнэт-гандляра складзеныя пратаколы, яны перададзеныя ў суд. Будзе вызначана сума штрафу, а шэрыя тэлевізары хутчэй за ўсё будуць канфіскаваныя.