Конкурс Ветэранскія дажынкі

23 сентября 2014
Сёння ў Палацы культуры ветэранаў пенсіянеры разам падводзяць вынікі дачнага сезона. 20 удзельнікаў з Мінска і Барысава спаборнічаюць, у каго самы багаты і карысны ўраджай. Уражваюць журы кампазіцыямі, якімі можна частавацца. Прапануюць таксама расліны для здароўя і прыгажосці. Дарэчы, гэта адна з крытэрыяў ацэнкі - зялёная аптэчка на градцы.

Аляксандра Драгун даведалася рэцэпт эліксіра маладосці.


Хваробы Марыя Няздолена лечыць выключна раслінамі са сваёй зялёнай аптэкі. З дапамогай ягад лаканосу правярае ўзровень гемаглабіну, а каліну ўжывае, каб знізіць ціск. У разнастайнасці гаючых рэцэптаў арыентуецца па ўласным даведніку. Жанчына ведае і эліксір маладосці. Ён таксама расце ў яе на дачным участку.


Побач - музей мёду. Рапсавы, ліпавы, грэцкі. 6 розных смакавых адценняў. Салодкім пачастункам Іосіф Збарашэўскі прапануе лячыць прастуду.


Шосты год запар пенсіянеры разам падводзяць вынікі дачнага сезона. Конкурс Ветэранскія дажынкі ператварыўся ў пляцоўку для абмену вопытам па вырошчванні лекавых траў і карысных для здароўя раслін. Напрыклад, ягады санберы дапамагаюць пры галаўным болі, паляпшаюць зрок і памяць.


Сёлета конкурс выйшаў на рэгіянальны ўзровень. Да сталічных ветэранаў далучыліся калегі з Барысава са сваім багатым ураджаем. Прывезлі 15 ядомых шэдэўраў. Капусту ператварылі ў зайца, а кабачкі - у цягнік з вагонамі.


Кампазіцыі з агародніны стварылі за дзве гадзіны. Дарэчы, журы ацэньвае не толькі творчы падыход, але ўнікальнасць пладоў. Бадай, у гэтым няма роўных Цэнтральнаму раёну сталіцы.


1-га кастрычніка пенсіянеры сустрэнуцца зноў у Палацы культуры ветэранаў, каб гэтак жа гучна і святочна адзначыць Дзень пажылых людзей.