Калекцыянер фотаапаратаў паказвае гісторы праз тысячу аб’ектываў

14 мая 2013

Рознымі мадэлямі Зенітаў, Фотакораў і Спорту можа пахваліцца мінчанін Віктар Суглоб. У яго ўласнай калекцыі налічваецца больш за тысячу фотаапаратаў, якія выпускаліся ў савецкія часы. Замежныя рарытэтныя экспанаты калекцыянер без шкадавання ужо дзясятак гадоў абменьвае на айчынныя.


Колькі каштуе калекцыя фотаапаратаў і як часам здабываліся рарытэтныя экзэмпляры -  даведалася Наталля Кезік. Збіраць фотаапараты пачаў 40 гадоў таму. За гэты час адшукаў больш за 2 тысячы рэдкіх экспанатаў. На паліцах у Мінску размясціў толькі палову. Тым не менш усе яны і зараз у рабочым стане. Экспанаты шукаў па аб’явах, у камісійных магазінах і за цукеркі. Пазней кола ўласнай калекцыі звузіў – пачаў збіраць фотаапараты выключна савецкай вытворчасці. Экспанаты замежныя без шкадавання абменьваў. Нядаўна частку калекцыі перадаў у музей гісторыі горада Мінска. Ацэньваць сваю калекцыю нават не бярэцца – сярод экспанатаў ёсць і адзінкавыя ў свеце. У беларускай калекцыі фотапаратаў ёсць унікальныя і зусім маленькія экспанаты. Напрыклад, з такой Кропкай у пасляваенныя гады працавалі супрацоўнікі КДБ. Кропкай празвалі з-за памеру – таму ён і стаў прывабным для сакрэтных службаў. Пры гэтым якасць фотаздымкаў была на ўзроўні. Экспанаты ж, якія не атрымалася сабраць на паліцы, у фотаздымках размясцілі ў Беларускай энцыклапедыі фотаапаратаў з падрабязным апісаннем тэхнікі. У суаўтарстве над кнігай працавалі дзесяць гадоў, дзеля чаго пабывалі на заводах, дзе выпускалі вядомыя савецкія Зеніты, Зоркі і Фокусы. Частка калекцыі нядаўна пераехала ў сталічную фоташколу. Сюды на заняткі прыходзяць юныя мастакі, вучацца фотамайстэрству на пачатковым і прафесіянальным узроўнях. Але перш за ўсё па класічнай схеме  фотаздымкі робяць на плёначны Зеніт.