Калектарскія паслугі

28 октября 2014

Мінскія праваахоўнікі затрымалі маладых людзей, якія аказвалі нелегальныя калектарскія паслугі. Кампанія з трох чалавек займалася тым, што пад пагрозай фізічнай расправы забірала чужыя даўгі. Па паслугі да зламыснікаў звярнуўся і жыхар сталіцы. Не ведаючы якім чынам калектары будуць патрабаваць грошы, хлопец папрасіў забраць 4000 долараў у яго даўжніка. Пагражаючы расправай, зламыснікі збілі ахвяру і ўстанавілі час, да якога малады чалавек павінен быў заплаціць па даўгах. Але аддаваць грошы пацярпелы не спяшаўся. Замест гэтага ён звярнуўся з заявай у міліцыю. Зараз зламыснікі затрыманыя, у дачыненні да іх распачата крымінальная справа.


Праваахоўнікі не выключаюць, што гэта не адзіная справа, дзе затрыманыя выступалі ў ролі калектараў. Калі хтосьці пацярпеў ад рук маладых людзей, чые здымкi на экране, аператыўнiкi просяць паведаміць аб гэтым у міліцыю па тэлефонах: 017 230-44-40, 017 230-34-34 либо 102.