Кожны пяты жыхар сталіцы - калекцыянер

7 декабря 2013

Нумізматыка, філатэлІя і бібліяфільства. Кожны пяты жыхар сталіцы - калекцыянер. Прычым, самыя распаўсюджаныя прадметы калекцый - манеты, кнігі і вінілавыя пласцінкі. Дарэчы, гаспадары незвычайных калекцый штомесяц ладзяць асабістыя выставы на розных пляцоўках сталіцы. А вы ніколі не задаваліся пытаннем, чаму пачынаюць калекцыянаваць?


Марына Мураўёва правяла эксперымент і паспрабавала распачаць ўласную калекцыю. Нумізматыка - адзін з самых распаўсюджаных відаў калекцыяніравання ў свеце. Мінск не выключэнне. Кожны пяты збіральнік у сталіцы - нумізмат. Дарэчы, паўнацэннай лічыцца тая калекцыя, у якой не менш за тысячу манет і мінімум 1-2% - рарытэты. Каб трапіць у спіс калекцыянера-пачаткоўца, мы ўзялі тры англійскія манеты і два рарытэтныя рублі. Правесці ацэначную вартасць нам дапамагла гаспадыня магазіна рэквізіту, бібліятэкар па адукацыі, калекцыянер па прызванні - Міліта Сібрыкова.


Кошт нашай імправізаванай калекцыі, на думку Міліты, не большы за 20 тысяч рублёў. А вось суму сваёй калекцыі яна падлічыць не змагла. Занадта шмат экспанатаў - больш за тысячу. А пачыналася ўсё з аптэчных бутэлек. Потым з'явіліся рарытэтныя лыжачкі, фатаграфіі і паўвекавая біжутэрыя. Ген калекцыянера, як аказалася, яна атрымала ў спадчыну.


Потым прыйшла думка адкрыць магазін. Бізнес існуе крыху больш за год. Прыбытак невялікі. Але большую радасць дастаўляюць кліенты, якія прыходзяць сюды, як у музей. З цікаўнасцю разглядаюць старых нямецкіх шчаўкунчыкаў, рарытэтныя куфлі і вазы, лялькі 60-ых гадоў, манеты, ўпрыгажэнні. Гонар калекцыі - чаша танцуючай вады.


Сваю калекцыю Міліта папаўняе незвычайнымі экспанатамі, у тым ліку і з-за мяжы. Супрацоўнічае з нямецкімі калекцыянерамі. Пэўная частка рэчаў, у літаральным сэнсе, прыйшла да гаспадыні сама.


У адрозненне ад большасці калекцый, гэта экспазіцыя папаўняецца самастойна. Да гаспадыні прыходзяць уладальнікі рарытэтных рэчаў і прапануюць свае цэны.


Хобі Міліты Сібрыковай, якое з часам ператварылася ў справу жыцця, у першую чаргу прыносіць ёй задавальненне. А невялікі прыбытак - гэта прыемны бонус.