КамАЗ і БМВ не падзялілі дарогу

19 августа 2014
Пад Заслаўем вадзіцель BMW не прапусціў грузавы КамАЗ, што рухаўся па галоўнай. Пасля ўдару абодва аўтамабілі апынуліся ў кювеце. Вадзіцель грузавой машыны не пацярпеў. А 26-гадоваму мужчыне, які знаходзіўся за рулём легкавушкі, не ўдалося самастойна пакінуць салон разбітага аўтамабіля. З дапамогай спецінструмента яго выцягнулі супрацоўнікі МНС. Пацярпелы з рознымі траўмамі дастаўлены ў бальніцу.