Вывучаць літоўскую мову можна ў Беларусі

8 сентября 2013

Вывучаць літоўскую мову можна ў Беларусі, прычым, зусім бясплатна. Такую магчымасць атрымалі этнічныя літоўцы і члены іх сем'яў, якія жывуць далёка ад радзімы. Лінгвістычная школа будзе працаваць на базе педуніверсітэта імя Максіма Танка. Прычым, у праграме заняткаў не толькі вывучэнне граматыкі, але культуры і гісторыі Літвы. На курсы ўжо запісаліся 32 чалавекі. Сярэдні ўзрост навучэнцаў - ад 28 да 60 гадоў.


Альфрыдас Кершыс, старшыня грамадскага аб'яднання літоўцаў Беларусі Віціс: 11 красавіка мы стварылі для дзяцей маленькіх ад 6 да 12 гадоў школу пры пасольстве, а зараз, дзякуючы ўніверсітэту Максіма Танка, педагагічны ўніверсітэт. Значыць, мы ствараем і для дарослых людзей. Таму што тут у асноўным жывуць літоўцы, якія прыехалі па каханні яшчэ ў савецкі час. Ажаніліся, у іх нарадзіліся дзеці, і вось дзеці ўжо не ўсе гавораць на літоўскай мове.


Заняткі будуць праходзіць на працягу года раз на тыдзень па выхадных.