Змены ў працы грамадскага транспарту сталіцы

24 июля 2013

У пятніцу закрываецца рух на ўчастку вуліцы Машынабудаўнікоў - ад вуліцы Кабушкіна да Свіслацкай. Такім чынам, даехаць да завода колавых цягачоў і ў бок прамзоны Шабаны стане значна цяжэй.


У сувязі з гэтым з 26 ліпеня і да 18 жніўня маршруты некаторых аўтобусаў змяняюцца. Іх спіс вы зараз бачыце на сваіх экранах. Па гэтым жа маршруце будуць рухацца ўсе аўтамабілі, таму ў гадзіну пік не выключаны заторы.