З-за пашкоджання асфальту на МКАД утварыўся вялікі затор

11 февраля 2014
На 31-м кіламетры Мінскай кальцавой аўтадарогі ў раёне з'езду на вуліцу Шаранговіча з-за перападу тэмператур прасеў грунт. У выніку на дарожным пакрыцці ўтварыліся ямы шырынёй каля паўметра і глыбінёй каля 20-30 сантыметраў. У гэтыя ямы трапілі ўжо каля 10 аўтамабіляў, гэта скончылася для іх пашкоджаннем колаў і падвескі. У гэтыя хвіліны на месцы працуюць інспектары ДАІ і дарожныя службы. Але абстаноўка на дадзеным участку дарогі складаная: рух хоць і не перакрыты, але хуткасць руху знізілася. На месцы усталяваныя часовыя знакі, у тым ліку і тыя, што абмяжоўваюць хуткасць руху.