Губернатар Мінскай вобласці правёў прыём грамадзян

1 октября 2014

Рамонт і прыватызацыя жылля, добраўпарадкаванне тэрыторый, сацыяльнае забеспячэнне і развіццё сельскай гаспадаркі. Сёння губернатар Мінскай вобласці Сямён Шапіра правёў прыём грамадзян у Крупках. Кіраўнік цэнтральнага рэгіёну разгледзіў больш за 10 асабістых пытанняў. Многія з іх вырашаліся на месцы. Падчас сустрэчы с мясцовымі ўладамі Сямён Шапіра адзначыў значныя поспехі Крупскага раёна па выніках сёлетняй ўборачнай.