Фінансавыя навіны рэгіёну

8 декабря 2013

У беларускіх ВНУ з'явяцца новыя спецыяльнасці, Дзяржстандарт распрацаваў інструкцыю для ІП і гасцініца эканамкласа да чэмпіяната свету па хакеі. Кожную нядзелю у нашым эфіры эканамічны агляд.

Наталля Кузьміцкая знаёміць з найбольш цікавымі фінансавымі навінамі рэгіёну.


Распрацоўшчыкаў мабільных праграм пачнуць рыхтаваць у адной са сталічных ВНУ. У Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце плануецца адкрыццё дзвюх новых ІТ-спецыяльнасцяў: праграміраванне і бяспека мабільных сістэм і праграміраванне ў Інтэрнэце. Набор у групы па новых спецыяльнасцях пачнецца ўжо ў наступным годзе і дасць магчымасць яшчэ прыкладна 50 абітурыентам атрымаць цікавую і высокааплатную прафесію за кошт дзяржаўнага бюджэту.


Дзяржстандарт распрацаваў дакумент, у якім прыведзены ўвесь алгарытм дзеянняў індывідуальных прадпрымальнікаў - плацельшчыкаў адзінага падатку па пацвярджэнні адпаведнасці прадукцыі лёгкай прамысловасці, якую яны ўвозяць у нашу краіну і прадаюць, патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза. У інструкцыі змешчаны не толькі звесткі аб пераліку неабходных дакументаў, але і карысныя рэкамендацыі для ІП.


Лізавета Казленка, кансультант упраўлення ацэнкі адпаведнасці і ліцэнзавання Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі: Сертыфікацыю на падставе заявы ІП праводзіць орган па сертыфікацыі, прычым орган па сертыфікацыі выконвае такія складаныя працэдуры як ідэнтыфікацыя прадукцыі, вызначэнне правільнасці маркіроўкі прадукцыі, выбар тыпавога прадстаўніка, адбірае ўзоры, вызначае лабараторыю. Пры дэклараванні ІП павінен усё гэта зрабіць самастойна.


Першая з чатырох гасцініц эканамкласа, якія будуюць у Мінску спецыяльна да чэмпіянату свету па хакеі, здадзена ў эксплуатацыю.


Гасцініца Нарачанская, размешчана на аднайменнай вуліцы і ўжо на наступным тыдні зможа прыняць першых пастаяльцаў. Пражыванне ў аднамесным нумары абыдзецца прыкладна ў 400 тысяч рублёў, двухмесным - у 600 тысяч. Нагадаю, да сусветнага хакейнага спаборніцтва ў сталіцы адкрыюцца яшчэ тры такія гатэлі. Адзін у студзені 14, астатнія - у сакавіку.