Калі вы знайшлі ў сваім абутку цукеркі, то чакайце ў госці святога Мікалая

6 декабря 2013

Сёння пашчасціла самым маленькім католікам. Шчодры візіт святога Мікалая прыпаў акурат на заняткі па рэлігіі. Гучнымі спевамі і вершамі запрашалі чароўнага госця да сябе. Салодкія падарункі і цацкі атрымалі не за грошы - за добрыя ўчынкі, прыкладныя паводзіны і шчырую малітву.


Праз падарункі і міласэрнасць дзяцей вучаць быць ўважлівымі да іншых людзей. А галоўнае, рыхтаваць свае сэрцы да вялікай ўрачыстасці - Божага Нараджэння.


Пакуль каталіцкі свет рыхтуецца да Каляд. Падчас адвэнту - паста перад Божым Нараджэннем - вернікі раніцай прыходзяць у святыні на супольную малітву. Дарэчы, 22 снежня ў Чырвоным касцёле вернікі розных узростаў збяруцца разам, каб павіншаваць адзін аднаго з надыходзячым святам.