Ёлка як арт-аб'ект

21 декабря 2013
Ёлку як арт-аб'ект упершыню дэманструюць на рэспубліканскай выставе ў Цэнтры тэхнічнай творчасці. Усе экспанаты - ёлкі-ракеты, рэтра-ёлкі, навагоднія дрэвы з камп'ютарных дыскаў - прыдумалі і вырабілі дзеці. У выніку экспазіцыя назбірала шэсць соцень самых разнастайных і арыгінальных ёлак. На выставе можна ўбачыць дзіўныя навагоднія дрэвы ў стылі тэхна-арт, сабраныя з непатрэбных тэхнічных матэрыялаў, і яны адзінкавыя ў сваім выкананні.

Журы ацэніць вырабы па дзвюх намінацыях: Сувенірная тэхна-ёлка і Ёлачныя ўпрыгажэнні. Вынікі конкурсу падвядуць пасля Новага года. Арганізатары разлічваюць, творчае спаборніцтва стане традыцыйным і моладзь яшчэ не раз дасць волю фантазіі.