Эканамічны агляд

22 Снежня 2013

Колькі каштуе правесці ўікэнд на гарналыжных курортах Міншчыны, хто будзе сартаваць лісты на пошце, і з кім нацыянальны авіяперавозчык наладзіў авіязносіны? У рамках рэалізацыі плана мадэрнізацыі Белпошта закупіла пісьмасартавальнае абсталяванне, якое дазволіць сартаваць карэспандэнцыю да даставачных участкаў або, як кажуць у народзе, да сумкі паштальёна, і практычна поўнасцю замяніць ручную працу. Дзякуючы гэтаму высокатэхналагічнаму цэху, прадпрыемства плануе павялічыць эфектыўнасць і прадукцыйнасць, бо, нягледзячы на тое, што насельніцтва актыўна карыстаецца электроннай поштай, колькасць пісьмовай карэспандэнцыі ў будучыні толькі павялічыцца. У 2013 годзе, напрыклад, беларусы адправілі амаль 300 мільёнаў лістоў.


Гарналыжныя курорты Міншчыны пачалі сезон катанняў. Прапаноўваюць сёлета не толькі праграму выхаднога дня, але і паўнавартасны адпачынак на некалькі дзён ці нават тыдняў. Але да 15 студзеня месцаў у гасцініцах ужо амаль няма, бо наведваюць гарналыжныя курорты не толькі беларусы. Пракаціцца з ветрыкам прыязджаюць расіяне, казахі, украінцы, таму спецыялісты папярэджваюць: лепш пачынаць браніраваць месцы яшчэ ў лістападзе. А вось у выхадныя гатовыя прыняць усіх ахвочых, тым больш што цэны ў гэтым сезоне даволі прымальныя.


Прыемная навіна для аматараў Прыбалтыкі і бізнесменаў. Нацыянальны авіяперавозчык на гэтым тыдні выканаў першы авіярэйс па маршруце Мінск - Вільнюс. Раней авіязносін паміж беларускай і літоўскай сталіцамі не было, затое цяпер беларускія самалёты будуць лятаць у вільнюскі міжнародны аэрапорт рэгулярна - восем разоў на тыдзень. Час у дарозе складае амаль 40 хвілін, кошт пералёту ў эканамічным класе - ад 62 еўра ў абодва напрамкі, уключаючы аэрапортавыя таксы і зборы.


На гэтым у мяне усё. Мы сочым за эканамічнымі падзеямі рэгіёну, і надалей глядзіце выпускі нашай рубрыкі. Сустрэнемся ў гэты ж час у наступную нядзелю.